Саланенка Мікалай Канстанцінавіч ў жніўні 1941-го года разам з іншымі вяскоўцамі Дворацкай Буды адпраўляўся на фронт. Было яму тады ўсяго 17 гадоў. Праз паўтара месяца падрыхтоўкі быў накіраваны пад Маскву.
У канцы лістапада 82-я дывізія, у складзе якой змагаўся юны Мікалай Саланенка, прарвала абарону ворага і перайшла ў наступленне. Мікалаю авялося вызваляць вёску Пятрышчава, дзе была закатавана фашыстамі юная разведчыца Зоя Касмадзям’янская.
Пад Масквой атрымаў першае раненне. Пасля лячэння накіравалі на Ленінградскі фронт. Затым 23 дні вучобы ў танкавым вучылішчы па паскоранай праграме. І зноў фронт.
Шлях на Захад вёў Мікалая цераз родныя мясціны. І яму ўдалося пабываць дома, пабачыць родных, якія лічылі яго загінуўшым.
А затым былі цяжкія вёрсты вайны. Граміў ворага Мікалай Канстанцінавіч пад Арлом, Бранскам, Камянец Падольскім, Львовам, Карпатамі. Удзельнічаў у Сандамірскай аперацыі, фарсіраваў раку Одэр, вызваляў многія краіны Еўропы.
Ветэран мае 11 баявых узнагарод. Сярод іх ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медалі “За адвагу”, “За абарону Масквы”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над Германіяй”, “За вызваленне Прагі” і інш.
Пасля вайны жыў і працаваў у Стаўрапольскім краі.