Рываненка Сямён Мікітавіч нарадзіўся ў вёсцы Баравая ў 1922 годзе. 22 чэрвеня 1941 года юнак упершыню пачуў страшнае слова – “вайна”. Прайшло некалькі дзён і яго прызвалі ў рады Савецкай Арміі. Пад горадам Калінінам Сямён Мікітавіч атрымаў баявое хрышчэнне. Малодшы сяржант, камандзір стралковага аддзялення бязлітасна знішчаў фашыстаў. Два разы быў паранены. Трэцяе цяжкае раненне атрымаў у жорсткім баі пад Кёнігсбергам. Больш чым паўгода праляжаў у шпіталі. Прымаў актыўны ўдзел у баях з намецкімі захопнікамі з 25.12.1941 г. па 03.11.1945 г. За ўдзел на франтах Вялікай Айчыннай вайны і атрыманае ім цяжкае раненне ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Таксама Сямён Мікітавіч узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, медалём «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941 -1945 гг.».
Скончылася вайна. Вярнуўся франтавік у родныя мясціны. Актыўна ўдзельнічаў у аднаўленні разбуранай гаспадаркі.