Яфрэменка Уладзімір Мікітавіч

Яфрэменка Уладзімір Мікітавіч нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Доўгі Лог Вётухнаўскага сельскага савета.  У час вайны служыў мінамётчыкам.

 Пры вызваленні Віцебскай вобласці 25 чэрвеня 1944 года, дзякуючы ўмелым дзеянням, Уладзімір Мікітавіч дакладнай наводкай і дакладным мінамётным агнём выбіў ворага з траншэі. Не зважаючы на моцны агонь з боку праціўніка, хутка змяніў агнявую пазіцыю і знішчыў дванаццаць ворагаў і  дзве  варожыя аўтамашыны. За мужнасць і адвагу, праяўленую ў баях, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Яфрэменка У. М. служыў у складзе 3-га Беларускага фронту. Падчас вызвалення вёскі Зельва 19 ліпеня 1944 года яму ўдалося стрымаць атаку праціўніка. Агнём свайго мінамёта ён знішчыў дзве агнявыя пазіцыі ворага, падавіў мінамётную батарэю і знішчыў некалькі варожых салдат і аднаго афіцэра. За праяўленую мужнасць і гераізм быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені.

Служыў ва ўпраўленні каменданта горада Каўнас. Быў паранены ў плячо.

За баявыя заслугі і праяўлены гераізм Яфрэменка У. М. быў таксама   ўзнагароджаны імянной зброяй.

З перамогай вярнуўся дадому і працаваў на карысць нашага горада і раёна.