
29 кастрычніка для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Рамонак” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы” была праведзена гульня-падарожжа “Пад страхою прадзеда”. Падчас занятка вучні здзейснілі падарожжа ў наша этнаграфічнае мінулае, на некаторы час перанесліся ў ХІХ - пачатак ХХ стагоддзяў, наведаўшы экспазіцыю музея “Этнаграфія і побыт беларусаў”. А далей ім прапанавана была гульня-падарожжа, у якой дзеці змаглі паказаць свае веды. У час падарожжа вучні прайшлі наступныя прыпынкі: “Бабін кут”, “Нацыянальны касцюм”, “Беларуская кухня”, “Ткацтва і вышыўка”, “Беларуская хата”. І час гульні прайшоў недарэмна: што ведалі дзеці - яшчэ раз успомнілі, падзяліліся набыткамі з другімі, чаго не ведалі – даведаліся.