
23 кастрычніка для вучняў 8-9-х класаў ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы" была праведзена інтэрактыўная гульня "Зямля бацькоў - мая зямля". У гульні прынялі ўдзел тры каманды: "Зубры", "Васількі", "Буслы". Вучні выбіралі пытанні ў розных намінацыях: "Скарбы роднага краю", "Смачна есці", "Вытокі", "Калі душа спявае", "Людзі зямлі беларускай". Праведзенае мерапрыемтсва дало магчымасць вучням яшчэ раз пераканацца ў тым, што яны жывуць у цудоўнай, непаўторнай краіне, што яна самая светлая, чыстая, таленавітая, гасцінная, працавітая і такой няма больш нідзе ў свеце.