Мерапрыемствы з нагоды 110-годдзя з дня нараджэння А. Куляшова ў Літаратурным музеі імя А. Куляшова

6 лютага 110-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова ўрачыста адзначалася па ўсёй краіне. Насычаным атрымаўся гэты дзень у Літаратурным музеі імя Аркадзя Куляшова. Загадчыкам музея Наталляй Міхайлаўнай Лабынцавай былі праведзены экскурсіі “Жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова” для выхаванцаў дзіцячага садка, а таксама для вучняў 4-га класа Новасаматэвіцкай сярэдняй школы. Для вучняў Сялецкаўскай сярэдняй школы Наталля Міхайлаўна правяла музейны занятак “Я маці абавязаны прапіскаю…”. Шмат новага і цікавага даведаліся вучні пра малую радзіму паэта, яго бацькоў, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Аркадзя Куляшова, адказалі на пытанні віктарыны.

83